Зося
(музыка А. Раевского, слова Сергея Борисовича Квиткевича)
Залатыя косы ды блакіт вачэй,
Залягла ў бровах чарната начэй.
Паўсмешка вуснаў грэе сэрца мне
Гэткай прыгажуні я не бачыў, не.
ПРЫПЕЎ:
Зося,Зося,Зося – нібы шэпт калосся!
Пацалунак Зосі, бы каштоўны дар!
Зося,Зося,Зося – сэрца занялося,
Не спыніць мне, Зося, у душы пажар.
Невядома што я выпіў з тваіх рук,
Ціто чарку мёду, ці настой атрут.
Я схуднеў у трэску, крочу сам ні свой,
Ад твайго кахання страціў супакой.
ПРЫПЕЎ:
Зося,Зося,Зося – колькі праняслося!
Ля акенца Зосі, маіх горкіх дум!
Зося,Зося,Зося – скажаш ціха: “вось я”,
І навекі, Зося, прападзе мой сум.
Трызню днём і ноччу золатам тых кос,
Мне паставіў пастку бесталковы лёс.
Не відно й намёку на здзяйсненне мар,
І старонкі сумна губіць каляндар…
ПРЫПЕЎ:
Зося,Зося,Зося – лісце кружыць восень!
А твайго кахання, зноўку не відаць!
Зося,Зося,Зося – я ўжо знямогся,
Адно мне засталося - аб табе спяваць.
13:07 22.01.2009 года